Архив новостей - Большеэйсмонтовская СШ

Архив новостей

17.02.2020

Сустрэча з пісьменнікам Мікалаем Пятровічам Іваноўскім

   14 лютага ў Вялікаэйсмантаўскай СШ у рамках супольнага пасяджэння "Школы педагагічнага майстэрства класнага кіраўніка" і "Клуба маладога класнага кіраўніка" прайшла сустрэча са знакамітым пісьменнікам Прынёманскага краю, суседам-земляком з вёскі Пачуйкі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Іваноўскім Мікалаем Пятровічам. 

   Ён пазнаёміў прысутных з гісторыяй сям'і Іваноўскіх, з тым, што талент яго невыпадковы: таленавітымі былі яго дзядуля, бацька, брат.  А пасля Мікалай Пятровіч чытаў свае вершы. Усе яны былі звязаны з Вялікай Айчыннай вайной.

   Адказнымі за арганізацыю сустрэчы былі  Пупкова А. Г. і Швек І. І. Актыўны ўдзел у арганізацыі мерапрыемства прынялі Дешка Л. В. (настаўнік пачатковых класаў)  і Сушко Д. С.  (настаўнік працоўнага навучання).  Сустрэча з паэтам праходзіла ў 9 класе на тэму: "Нам памяць не сцерці...", а эпіграфам сталі словы з верша М. Іваноўскага "Не змые памяць..." 

    Спачатку вучні чыталі вершы Мікалая  Пятровіча Іваноўскага, прысвечаныя ваенным падзеям: "Дзень  Перамогі", "Адгалоскі вайны", "Не змые памяць...", "Сведкі вайны", "Нам памяць не сцерці...", "Незалежнасць, мір, свабода", "Абеліск". Акрамя гэтага вучаніца зачытала ўспаміны  Іядкоўскай Станіславы Казіміраўны, якая ў гады вайны была вывезена на работы ў Германію. А затым вучні з захапленнем слухалі паэта. Вершы Мікалая Пятровіча закранулі душу кожнага з прысутных, дапамаглі на імгненне перанесціся ў той жудасны час вайны, які з болем ў сэрцы ўспамінае кожны з нас.