Ідэалагічная і выхаваўчая работа - Большеэйсмонтовская СШ

Раздзелы сайта

Ідэалагічная і выхаваўчая работа

   У ліку задач адукацыйнай палітыкі нашай краіны сёння-стварэнне адпаведных умоў для станаўлення грамадзяніна і патрыёта, адказнага сем'яніна, канкурэнтаздольнай асобы, здольнай да прыняцця асэнсаваных рашэнняў, эфектыўнай працоўнай і прафесійнай дзейнасці, якая садзейнічае развіццю і росквіту Рэспублікі Беларусь.
Сёння ў выхаванне ўваходзіць і сацыялізацыя, і адаптацыя дзіцяці да ўмоў дарослага жыцця, і разумнае стаўленне да свайго здароўя, і вырошчванне грамадзянскай пазіцыі, і камунікатыўныя навыкі, эканамічная пісьменнасць і мноства іншых кампетэнцый, неабходных сучаснаму чалавеку.
Актуальныя напрамкі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2019/2020 навучальным годзе:
  1. Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне
  2. Прафілактыка супрацьпраўных паводзін. Прававуое выхаванне
  3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных паводзін
  4. Экалагічнае выхаванне
  5. Працоўнае выхаванне і прафарыентацыйная праца
  6. Узаемадзеянне ўстановы адукацыі з сям'ёй