New - Большеэйсмонтовская СШ

Раздзелы сайта

New

Мэта выхаваўчай работы школы
на 2019/2020 навучальны год:


стварэнне ўмоў для самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца, яго паспяховай сацыялізацыі, сацыяльна-педагагічная падтрымка станаўлення і развіцця высокамаральнага, адказнага, творчага, ініцыятыўнага, кампетэнтнага грамадзяніна.


                     Рэалізацыя мэты можа быць дасягнута

рашэннем наступных задач

Задачы выхаваўчай работы на 2019/2020 навучальны год:

1.   Фарміраваць грамадзянскую і сацыяльную пазіцыю асобы, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу з дапамогай актывізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы, фарміраваць талерантнае стаўленне.
2.   Удасканальваць мадэль арганізацыі дзейнасці ў шосты дзень тыдня праз прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў стварэнні культурна-адукацыйнага асяроддзя школы, выкарыстанне новых форм фізкультурна-аздараўленчай работы.
3.   Развіваць творчы патэнцыял і лідэрскія якасці навучэнцаў праз комплексную падтрымку значных ініцыятыў удзельнікаў адукацыйнага працэсу і актывізацыю дзейнасці дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў школы.
4. Ствараць неабходныя ўмовы для захавання, умацавання і развіцця духоўнага, эмацыйнага, інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага здароўя ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу.
5. Падтрымліваць творчую актыўнасць навучэнцаў ва ўсіх сферах дзейнасці, актывізаваць працу вучнёўскага самакіравання, стварыць умовы для развіцця агульнашкольнага калектыву праз сістэму КТД.